Міністэрства культуры праводзіць рэспубліканскі конкурс на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі, прысвечаны Году міра і стварэння

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях:

  • ”Лепшы спектакль патрыятычнай тэматыкі“;
  • ”Лепшая канцэртная праграма, прадстаўленне патрыятычнай тэматыкі“;
  • “Лепшы фільм патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор жывапісу патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор графікі патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор скульптуры патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы твор манументальнага, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшая канцэртная праграма, спектакль, прадстаўленне непрафесійнага (аматарскага) калектыву мастацкай творчасці”;
  • “Лепшая выстава народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (народных мастацкіх рамёстваў)”;
  • “Лепшы інтэрактыўны клубны праект для моладзевай аўдыторыі”;
  • “Лепшы інтэрактыўны музейны праект патрыятычнай тэматыкі”;
  • “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці сельскіх бібліятэк”;
  • “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці раённых і гарадскіх бібліятэк”;
  • “Лепшы інтэрактыўны бібліятэчны праект культурна-асветніцкай дзейнасці абласных бібліятэк”.

 

Для ўдзелу ў конкурсе ўдзельнікі конкурсу прадстаўляюць у Міністэрства культуры ў перыяд з 1 кастрычніка па 14 лістапада 2023 г. у друкаваным і электронным выглядзе наступныя конкурсныя матэрыялы:

  • заяўка па форме згодна з дадаткам;
  • відэазапіс культурнага праекта ў электронным выглядзе, афішы, праграмкі, іншыя рэкламныя і інфармацыйныя матэрыялы культурных праектаў;
  • фатаграфіі на электронных (у фармаце JPEG, 300 dpi) носьбітах інфармацыі і (або) відэаматэрыялы (для твораў выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва);
  • інфармацыю аб рэалізаваным культурным праекце і ўпершыню публічна абнародаваным, выдадзеным, апублікаваным ў перыяд з 1 кастрычніка 2022 г. па 1 кастрычніка 2023 г., якая разам з іншымі звесткамі, павінна ўключаць яго апісанне, звесткі аб аўтары ці аўтарскім калектыве, звесткі аб абнародванні культурнага праекта, пералік водгукаў у сродках масавай інфармацыі;
  • спраўку-аб’ектыўку аўтара (ўдзельніка калектыву аўтараў); копію першай старонкі статута (палажэння) арганізацыі, калектыў работнікаў якой вылучаецца да ўдзелу у конкурсе, спраўку-аб’ектыўку кіраўніка арганізацыі культуры.

 

Конкурс праводзіцца ў два этапы:

  • разгляд конкурсных матэрыялаў на першым этапе ў перыяд з 2 па 15 лістапада 2023 г.;
  • разгляд і ацэнка конкурсных матэрыялаў на другім этапе конкурсу ў перыяд з 16 лістапада па 12 снежня 2023 г.

 

Пераможцы конкурсу атрымліваюць дыплом пераможцы і грашовую прэмію ў памеры 70 базавых велічынь, якая пералічваецца на разліковы рахунак пераможцы.

Заяўка

Інструкцыя